Аляксандр Лукашэнка станоўча ацэньвае вынікі работы эканомікі Беларусі ў бягучым годзе. Аб гэтым ён заявіў сёння, заслухоўваючы даклады старшынь Віцебскага і Гомельскага аблвыканкамаў аб развіцці гэтых абласцей.

«Завяршаецца першы квартал 2012 года. Ужо вядомы вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі за студзень-люты. Можна ацэньваць, на што мы выйдзем да пачатку другога квартала», — сказаў ён.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, «у цэлым па краіне вынікі работы эканомікі як мінімум абнадзейваюць». У рамках прагнозных значэнняў развіваюцца прамысловасць і сельская гаспадарка, прычым не толькі па колькасных, але і якасных параметрах. Дасягнута дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі. Стабільна функцыянуе грашова-крэдытная сістэма. Захоўваецца парадак на валютным рынку.

«Але гэта — калі глядзець на макраўзроўні. У рэгіянальным разрэзе сітуацыя яшчэ не ўсюды такая радасная. Таму патрэбны больш дэталёвы аналіз стану спраў на месцах, каб падцягнуць адстаючых»,
 — падкрэсліў ён.

Лукашэнка паведаміў, што мае намер па чарзе па групах заслухаць даклады губернатараў аб развіцці рэгіёнаў. «Сёння — гэта Віцебск і Гомель», — сказаў ён.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?