На выходных, 24–25 сакавіка, стартуе 22-і чэмпіянат Беларусі па футболе. Сёлета ён будзе троху абсечаны, з няцотнай колькасцю каманд — адзінаццаццю. Мінскі «Партызан» праз фінансавыя праблемы адмовіўся ад удзелу.

БАТЭ будзе імкнуцца абараніць тытул.

А вось мінскае «Дынама», «Шахцёра», «Гомель», «Белшына», «Тарпеда-БелАЗ» паспрабуюць скласці канкурэнцыю 8-разоваму чэмпіёну краіны.

24 сакавіка: «Славія» (Мазыр) — «Нёман» (Гродна). Матч адбудзецца ў Хойніках.

«Мінск» — БАТЭ (Барысаў). Стадыён «Дынама».
«Белшына» (Бабруйск) — «Брэст». Матч адбудзецца ў Жлобіне.

25 сакавіка: «Нафтан» — «Шахцёр». Сустрэча адбудзецца ў Віцебску.

«Гомель» — «Дынама» (Мінск). Цэнтральная сустрэча тура ў Гомелі. Будзе трансляцыя на СТВ.

Па звестках газеты «Прессбол», найбольшы бюджэт сёлета будзе мець барысаўскі БАТЭ — 6,5 мільёны даляраў. Хаця летась ён быў істотна большым — 8,4 мільёны. Бюджэты ўзраслі ў «Шахцёра» (з 4 мільёнаў да 5,5), «Гомеля» (з 2,6 да 3), «Тарпеда-БелАЗ» (з 2,3 да 2,5), Славіі (з 0,3 да 1).
Найменшыя бюджэты будуць мець «Славія» і «Нафтан» па 1 мільёну даляраў.

У чэмпіянаце будзе 56 легіянераў. Перад пачаткам сезона у каманды заяўленая, ці не антырэкордная колькасць расейцаў. Усяго 8. Мінулыя гады іх было непраўнальна больш.

Затое ўкраінскіх легіянераў будзе 21 футбаліст, літоўцаў — 7, сербаў — 5, бразільцаў і грузінаў — па 3, нігерыйцаў — 2.

Па аднаму прадстаўніку Арменіі, Польшчы, Габона, Сенегала, Славакіі, Гвінеі, Малдовы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?