25 сакавіка ў Мінску ў межах святкавання 94-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі — Дня Волі — пройдуць дазволеныя ўладамі мітынг і шэсце.

У сувязі з гэтым карэспандэнт БелаПАН пацікавіўся ў мінчан, што яны ведаюць пра БНР? Вось што яны адказалі:

«Была абвешчана ў 1918 годзе 25 сакавіка. Я кепска памятаю дэпутатаў. Памятаю Вацлава Казлоўскага, Абрамчыка. Астатніх — цяжка назваць. БНР была, можна сказаць, знішчана ў 1919 годзе. Дзень я ўжо не памятаю. Усё з урокаў гісторыі. Сцяг — бел-чырвона-белы. Герб — «Пагоня». Гімн — «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

«БНР — Беларускі… Народны. Штосьці „Р“. Не ведаю».

«БНР — гэта беларуская дзяржава, якая ўзнікла, калі я не памыляюся, у 1918 годзе. У сучаснай гістарыяграфіі яе прынята называць марыянетачнай і нерэальнай, якая не існавала ніколі. Напэўна, больш правільна будзе сказаць, што гэта спроба стварэння першай незалежнай беларускай дзяржавы».

«Гэта… як камсамольская арганізацыя раней была?.."

«Беларуская Народная Рэспубліка — расшыфроўка. Усё».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?