У судзе Маскоўскага раёна Мінска адбыўся разгляд адміністратыўнай справы Міколы Дземідзенкі, затрыманага ўчора вечарам ў раёне вуліцы Акрэсціна, а таксама актывістаў РПСС Насты Шулейкі і Міхася Косткі.

На Дземідзенку быў складзены пратакол па артыкуле 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства). Яго справу разгледзеў суддзя Юры Сезін, вынік — 10 сутак адмініністрацыйнага арышту. Насту Шулейку асудзіла Мотыль Таццяна. Яна разглядала справу Міхася Косткі.

Іх абвінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КоАП РБ) — падняты сцяг у гандлёвым цэнтры Сталіца.

Абодвум актывістам вынеслі пакаранне ў 5 сутак адміністратыўнага арышту, хаця не было ніводнага доказу віны Шулейкі, а Костка прызнаў віну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?