Суд Савецкага раёна Мінска 23 сакавіка апраўдаў лідара беларускіхнацыянал-бальшавікоў Яўгена Контуша і спыніў адміністрацыйную справу ў дачыненні да яго. Пра гэта БелаПАН паведаміў Контуш.
Нагадаем, ён абвінавачваўся ў адміністрацыйным правапарушэнні за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Ён быў затрыманы 16 сакавіка каля пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Мінску і ўтрымліваўся да 19 сакавіка ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна.
19 сакавіка суд пастанавіў накіраваць адміністрацыйную справу ў дачыненні да Контуша на дапрацоўку. «Аднак і пасля дапрацоўкі пратаколаў у міліцыі суд Савецкага раёна вызначыў, што мая віна не даказана. Міліцыя дрэнна падрыхтавалася да працэсу, яны не ліквідавалі супярэчнасці ў сваіх пратаколах і паказаннях. Апрача таго, суд не знайшоў ніякіх доказаў таго, што я каля пасольства КНР стаяў з расцяжкамі або раздаваў улёткі. У выніку было вырашана, што мая віна не даказана і ў маіх дзеяннях няма складу адміністрацыйнага правапарушэння. У выніку я быў вызвалены
Ён таксама зазначыў, што з 16 па 19 сакавіка знаходзіўся ў ЦІП на Акрэсціна. «Гэта значыць трое сутак я знаходзіўся ў турме ні за што. Гэта мы з маім адвакатам будзем абскарджваць», — падкрэсліў актывіст.
Нагадаем, 16 сакавіка група беларускіх
У паведамленні