«Натуральна, што вось гэтыя санкцыі ніякім чынам не паспрыяюць вызваленню палітзняволеных. Хутчэй наадварот. Зараз будуць іх трымаць, каб паказаць што беларускае кіраўніцтва не спужалася і ідзе на рэалізацыю патрабаванняў Еўрапейскага саюза», — сказаў Дзяніс Мельянцоў.

Палітолаг таксама адзначыў, што беларускія ўлады могуць у адказ на новыя санкцыі пашырыць спіс невыязных з Беларусі апазіцыянераў,

а таксама пастарацца перакрыць ім выезд і праз Расію.

Нагадаем, што 23 сакавіка ЕС пашырыў спіс беларускіх чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза. Іх стала больш на 12 чалавек. Мяркуецца, што сярод іх ёсць і бізнэсоўцы, у прыватнасці, Юрый Чыж. Акрамя гэтага, будуць замарожаныя актывы фірмаў, уладальнікамі якіх з’яўляюцца бізнэсоўцы з пашыранага спісу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?