Першая ракетка свету ў першым раўндзе была вольная, а ў другім (1/32 фіналу) за 1 гадзіну 42 хвіліны перамагла Міхаэлу Краічак з Нідэрландаў (71) — 6:3, 7:5. Статыстыка (дадзеныя protennislive.com): брэйк-пойнты — 6/12: 3/6, двайныя памылкі — 6:9, эйсы — 4:4, працэнт розыгрышаў пасля першай падачы — 64:40, выйгрышу першай падачы — 71:58 , другой падачы — 40:38. Раней саперніцы не сустракаліся.

У 1/16 фіналу Азаранка будзе гуляць з 19-гадовай Хізэр Уотсан з Вялікабрытаніі (129), якая на старце турніру ўзяла верх над румынкай Саранай Чырсця (48) — 6:3, 3:6, 7:6 (7:4) , а ў другім — над чэшкай Лючыяй Шафаравай (25) — 6:2, 6:1.

Лік асабістых сустрэч Азаранка і Уотсан 2:0 на карысць беларускай спартсменкі. Першая перамога была ў 2010 годзе, другая — у першым коле адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў гэтым годзе.

З пачатку сезону-2012 Азаранка атрымала ў адзіночным разрадзе 24 перамогі запар (агульная розніца выйграных і прайграных сэтаў — 48:5, геймаў — 306:141), стаўшы лепшай на турнірах у Сіднэі, Досе, Індыян-Уэлсе, а таксама на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. Усяго на яе рахунку 12 выйграных турніраў у адзіночным разрадзе. У васьмі фіналах яна саступіла. Спаборніцтвы ў Маямі Азаранка выйграла ў 2009 і 2011 гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?