У Дзень Волі капыльскі актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» Віктар Дашкевіч павінен зьявіцца ў пракуратуру.

Паводле Дашкевіча, 23 сакавіка да яго ў вёску Калодзезная Капыльскага раёну прыехаў участковы з суседняга сельсавету і ўручыў позву на 25 сакавіка ў раённую пракуратуру. У пракуратуры па тэлефоне актывісту паведамілі, што выклікаць яго загадаў пракурор Менскай вобласьці.

«На маё пытаньне, чаму мяне выклікаюць у нядзелю, калі пракуратура не працуе, мне адказалі, што для мяне пракуратура працаваць будзе», — распавёў Віктар Дашкевіч прэсавай службе БХД.

Актывіст сказаў, што транспарт ў гэты дзень ня ходзіць, таму ў нядзелю ён фізычна не зможа патрапіць ў Капыл.

Віктар Дашкевіч паведаміў, што падобны выпадак зь ім адбыўся ў мінулым годзе, калі 7 кастрычніка, напярэдадні Народнага сходу, яго выклікалі ў пракуратуру ў суботу, 8 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?