Усе лямпачкі, нават у прыватных кватэрах, мусяць быць замененыя на энэргаашчадныя. Такое рашэньне прынялі кіраўнікі эўрапейскіх дзяржаваў на саміце ў Брусэлі. Ужо ў 2008 годзе мусяць быць замененыя лямпы напальваньня на прадпрыемствах і ў публічных месцах. Адносна прыватнага жытла адпаведнае заканадаўства мусіць быць прынятае не пазьней за 2009 год.

Сярод іншых захадаў, абвязковых для ўсіх краінаў, — выпрацоўка як мінімум дваццаці працэнтаў усёй электраэнэргіі з узнаўляльных крыніцаў (энэргія вады, паветра, сонца і да т.п.). Гэты парог мусова дасягнуць да 2020 году.

Гэта частка вялікага пляну эўрапейцаў па зьмяншэньні спажываньня энэргіі. Навукоўцы ўжо назвалі гэты плян «трэцяй прамысловай рэвалюцыяй».

У Беларусі энэргаашчадныя лямпачкі не вырабляюцца. Дарагія, імпартаваныя з Польшчы ці Кітаю, яны, тым ня менш, таксама апраўдваюць сябе, бо спажываюць у пяць разоў меней электрычнасьці, чым звычайныя, для выпрацоўкі сувымернай колькасьці сьвятла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?