Пра гэта заявіў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, каментуючы сюжэт на канале «Еўраньюс», дзе гаворыцца аб аб'яўленні паслоў персонамі нон грата, паведамляе БЕЛТА.

«Гэта абсалютная падтасоўванне фактаў і некарэктная трактоўка сітуацыі, - заявіў Андрэй Савіных. —

Краіны ЕС па ўласнай ініцыятыве адклікалі сваіх паслоў. З улікам прынятага ЕС рашэння ў сённяшніх умовах вяртанне паслоў заўчасна».

«Калі Еўрасаюз знойдзе шлях да канструктыўнага дыялогу, мы будзем гатовыя бачыць паслоў краін ЕС у Мінску, дзе яны змогуць заняцца сваімі прамымі дыпламатычнымі абавязкамі, а менавіта працай па ўмацаванні добрасуседскіх адносін паміж нашымі краінамі», — адзначыў Андрэй Савіных.

Нагадаем, што 23 сакавіка МЗС Беларусі заявіў, што Беларусь «вымушаная неадкладна прыступіць да рэалізацыі комплексу мер рэагавання».

«Еўрапейскія палітыкі знаходзяцца ў палоне канфліктнага мыслення, яны застаюцца закладнікамі логікі прымусу і шантажу. (…) У сённяшніх умовах беларускі бок не бачыць неабходнасці ў прысутнасці на тэрыторыі Беларусі адкліканых паслоў дзяржаў, якія прагаласавалі за гэтае рашэнне», — гаварылася ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?