Конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства «Міс універсітэт-2012» праводзіць цэнтр творчасці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, паведамляецца на сайце ВНУ. За званне будуць змагацца 14 студэнтак ГрДУ. Пераможцу абяруць 28 сакавіка.

Журы будзе ацэньваць сцэнічную культуру, грацыю, знешнія дадзеныя, творчыя здольнасці, артыстычнае майстэрства, камунікабельнасць удзельніц.

У якіх вобразах паўстаюць прэтэндэнткі на званне «Міс універсітэт-2012» у фотагалерэі конкурсу?

Адна са студэнтак выступае ў вобразе баксёркі, другая — круп’е, трэцяя — анёла, а яшчэ адна ўяўляе сябе паляўнічай. Гэты вобраз падкрэслівае паляўнічая зброя і пудзіла драпежнай птушкі ў руках дзяўчыны. Дзве прэтэндэнткі падкрэсліваюць сваю прыналежнасць да студэнцтва кнігамі ў руках, адна з іх трымае том «Russian Dictionary».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0