25 сакавіка ў Гомелі кааліцыя Аб’яднаных дэмакратычных сіл праводзіць 3-ю Сесію Народнага сходу, на якой будзе прадстаўлена праграма «За справядлівыя выбары!». Мерапрыемства праходзіць у будынку, дзе арандуе офіс абласная арганізацыя АГП.

Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў, да 13.00 у офісе сабраліся каля 50 чалавек,

па перыметры прыватнага дома стаіць міліцыя, а ў дварах побач — мікрааўтобусы з людзьмі ў цывільным.

Відавочцы паведамляюць, што на подступах да офіса АГП, у прыватнасці каля ўнівермага «Гомель», таксама шмат міліцыі.

Нагадаем, у працэс назірання за парламенцкімі выбарамі апазіцыянеры разлічваюць прыцягнуць жыхароў Гомеля. З гэтай мэтай у горадзе былі распаўсюджаны ўлёткі-запрашэнні прыняць удзел у трэцяй сесіі Народнага сходу, на якой будуць вырашацца пытанні, якія тычацца назірання на выбарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?