У Брэсце Дзень Волі адзначылі традыцыйным ўскладаннем кветак да могілак Адама Трыпуса.

Пра яго біяграфію і дзейнасць прысутным сябрам Дзедзіча, БНФ, АГП і «Гавары праўду» распавёў брэсцкі гісторык-краязнаўца Ігар Бараноўскі.

Дзеяч БНР Адам Трыпус жыў у Брэсце з другой паловы 20-х гадоў. Менавіта тут ён трагічна загінуў у 1965 годзе — быў знойдзены на вуліцы ў выніку збіцця невядомымі пры нявысветленых абставінах.

«Абавязак нашай беларускай грамадскасці і брэстаўчан у тым ліку апекавацца такімі простымі беларусамі, якія нават пасля вайны імкнуліся адстойваць ідэю справядлівасці», — сказаў Ігар Бараноўскі.

Помнік Адаму Трыпусу быў урачыста ўсталяваны і асвечаны у 2008-м годзе на Трышынскіх могілках у Брэсце. Усталяванне было прымеркавана да 90-годдзя БНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?