На рацэ Вілія, на мяжы Беларусі і Літвы, 23 сакавіка была затрымана першая сёлета партыя цыгарэт, якую кантрабандысты спрабавалі водным шляхам пераправіць на літоўскую тэрыторыю.

Як паведаміў памочнік начальніка Смаргонскай пагранічнай групы Аляксандр Колабаў, на ўчастку пагранічнага паста «Кемелішкі» ў Астравецкім раёне ў непасрэднай блізкасці ад дзяржмяжы быў затрыманы плыт з цыгарэтамі, які кантрабандысты збіраліся пераправіць у Літву. Кошт цыгарэт вызначаецца. Праводзяцца мерапрыемствы па ўстанаўленні асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці на дзяржмяжы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?