Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі.

«Сёння ў 2.00 кіроўцы грузавікоў заблакавалі рух на польскай пункце пропуску Кузніца. У цяперашні час рух грузавых аўтамабіляў тут не ажыццяўляецца ні ў бок Беларусі, ні ў польскім напрамку», — растлумачылі ў Дзяржпагранкамітэце.

На беларускім баку выезду ў Польшчу чакаюць каля 50 аўтамабіляў, на польскім (на ўезд у Беларусь) — каля 400–500.

Так народ пратэстуе супраць павольнага ажыццяўлення памежных працэдур.

Разблакаванне руху чакаецца пад абед.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?