З 26 сакавіка па 8 мая праходзіць прыём дакументаў у ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Як паведамілі ў прэс-службе Белдзяржуніверсітэта, прыём у 10-я класы ліцэя БДУ ажыццяўляецца па выніках двух пісьмовых уступных іспытаў, якія пройдуць 13 і 20 мая.

Без уступных іспытаў залічваюцца пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды 2012 года (дыпломы I, II або III ступені) з улікам кірунку навучання.

Усяго на фізіка-матэматычны кірунак навучання выдзелена 100 месцаў, хіміка-біялагічны — 60, філалагічны і грамадазнаўчы — па 40.

Паспрабаваць свае сілы перад экзаменамі, вызначыць узровень уласнай падрыхтоўкі можна падчас рэпетыцыйных уступных іспытаў. Яны пройдуць з 1 па 6 мая на серверы дыстанцыйнага навучання Ліцэя БДУ, размешчаным па адрасе http://e-lyceum.by.

Падчас праходжання конкурснага адбору інтэрнат іншагароднім навучэнцам не даецца, але на час навучання ў ліцэі іншагароднія навучэнцы атрымліваюць месца ў інтэрнце.

У прэс-службе БДУ таксама паведамілі, што 27 мая ў ліцэі (па адрасе вуліца Ульянаўская, 8, актавая зала) пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй.
Перад дзецьмі выступіць дырэктар ліцэя Вадзім Матуліс. Ён раскажа пра асаблівасці навучання ў гэтай навучальнай установе, магчымасцях развіцця творчых здольнасцяў, нюансах прыёмнай кампаніі, адкажа на пытанні абітурыентаў. Затым абітурыенты і іх бацькі змогуць наведаць кафедры ліцэя.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?