Як паведамілі ў праваахоўных органах Мінска, крымінальная справа распачатая Следчым аддзелам па Першамайскім раёне па матэрыялах АБЭЗ Першамайскага РУУС сталіцы.
У якасці падазраванага выступае рэгуліроўшчык радыёэлектроннай апаратуры Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, якому інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса Беларусі (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове або ў буйным памеры).
Паводле дадзеных барацьбітоў з эканамічнай злачыннасцю, які падазраецца са студзеня 2010 года па 31 снежня 2011 года, здзейсніўшы крадзеж пяці SIM-карт, якія належаць Белтэлерадыёкампаніі, на працягу двух гадоў карыстаўся паслугамі сувязі аператара сотавай сувязі ЗП «Вэлком». За гэты час на пяці картах, якімі карыстаўся хітрун, было вытрачана больш за 29 мільёнаў рублёў.
У дадзены момант ідзе расследаванне. Мера стрымання ў дачыненні да аматара пагаварыць па мабільным на дурняк не ўжывалася.