Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Асацыяцыя «BelFilm» запрашае на мініфэст дакументальнага кіно «BelInterDok» — «Кіно для тых, хто здольны разважаць», што пройдзе 27–28 сакавіка ў Вучэбным корпусе ЕГУ (Valakupių 5), 213 аўдыторыя.

Пачатак у 18.00.

У дзень першы (27 сакавіка), заяўленыя фільмы:

«Крывавы след» (75 хвілін, рэж. Рычард Пэры, Вялікабрытанія — ЗША). Гэта біяграфічная гісторыя ваеннага фатографа Роберта Кінга, якая здымалася на працягу 15 гадоў яго прафесійнай дзейнасці.

«Нестыхійнае бедства ў Кітаі. Слёзы правінцыі Сычуань» (39 хв., Джон Алперт, Мэцью О’Ніл, 2009 г.) пра разбуральны землятрус.

«Як сібірскія дзяўчынкі амерыканкамі сталі» (43 хв., Джон Алперт, Мэцью О’Ніл, 2005 г.)

Дзень другі (28 сакавіка)

Будуць дэманстравацца фільмы: «Журналісты» (52 хв., рэж. Алег Дашкевіч, 2009 г.). Героі карціны — людзі, якія працуюць тут і цяпер, у самых розных выданнях, але аб’яднаныя адной агульнай мэтай — даносіць да грамадства неабходную інфармацыю.

«Незалежнасць» (72 хв., Сяргей Ісакаў). Фільм — хроніка аднаўлення незалежнасці Беларусі ў 1991 годзе. Галоўныя дзеючыя асобы беларускай палітыкі таго часу — аб тым, што магло быць і чаго не адбылося.

«Там над Вяллёю. З жыцця тутэйшых» (26 хв., Таццяна Дубавец (Беларусь/Літва), «Дыягназ: Бісмарк» (26 хв. Аляксандр Матафонаў, 2012 г.). Фільм прысвечаны беларускаму мастаку-авангардысту Віталю Калгіну, вядомаму пад псеўданімам Бісмарк.