27 сакавіка адвакату Сяргея Каваленкі паведамілі ў віцебскай калоніі «Віцьба-3», што «такога асуджанага ў калонію не прывозілі», сказала жонка палітвязня Алена Каваленка.

Сваякі Каваленкі спрабуюць высветліць, дзе ён знаходзіцца. У калоніі «Віцьба-3» кажуць, што ў апошнім этапе, які прыбыў, Каваленкі не было.

Атрымаць інфармацыю ў Дэпартаменце выканання пакаранняў МУС праз тэлефон сваякам не ўдаецца. Паводле звестак з мінскага ізалятара на вуліцы Валадарскага Каваленку вывеьлі адтуль этапам ў ноч на 26 сакавіка і нібыта накіравалі ў «Віцьбу-3».

Сяргей Каваленка да этапаваньня трымаў галадоўку пратэсту супроць незаконнага, як ён лічыць, прысуду. Актывіста КХП БНФ пакаралі зняволеннем на 2 гады і месяц за парушэнне адбыцця хатняй «хіміі», прысуджанай пасля таго, як ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на ёлцы ў Віцебску.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?