«Уключэнне ў спіс неўязных у Еўропу становіцца, хутчэй, падставай для гонару, чым для нейкіх перажыванняў», — лічыць старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) Леанід Козік.
Каментар Козіка ў сувязі з чарговым пашырэннем санкцый Еўрасаюза размешчаны на сайце ФПБ.
Паводле меркавання кіраўніка ФПБ, еўрапейскія чыноўнікі пераацэньваюць сваю значнасць, запалохваючы так званымі «чорнымі спісамі неўязных» беларускіх дзяржаўных служачых, грамадскіх дзеячаў, бізнесменаў. «Для беларусаў адкрыты ўвесь свет, як для дзелавых кантактаў, так і для падарожжаў, — перакананы Козік. —
Асабіста я быў уключаны яшчэ ў самы першы падобны спіс, і скажу шчыра, што гэта ўжо становіцца, хутчэй, нагодай для гонару, чым для нейкіх перажыванняў».
ФПБ, заяўляе лідар федэрацыі, «
«Федэрацыя прафсаюзаў неаднаразова заяўляла аб тым, што падобнымі абсурднымі і недальнабачнымі дзеяннямі ЕС нічога не даможацца. Больш за тое, тыя, хто прымае падобныя рашэнні, абмяжоўваюць бізнесменаў і простых жыхароў еўрапейскіх краін у таварах і паслугах, якія яны атрымліваюць з нашай краіны», — лічыць Козік.
Яму «незразумела, чаго хочуць дамагчыся падобнымі дзеяннямі еўрапейскія міністры». «Наўрад ці яны могуць разлічваць на падтрымку гэтых санкцый з боку беларусаў. Нашы людзі бачаць, што краіна паволі выходзіць з крызісу, што пакрысе пачынаюць расці зарплаты, з’яўляюцца дадатковыя сацыяльныя гарантыі. Кіраўнік дзяржавы прымае ўсе магчымыя і неабходныя меры для павышэння ўзроўню жыцця беларусаў», — заявіў Козік.
Старшыня ФПБ звярнуўся да МЗС Беларусі з прапановай апублікаваць прозвішчы еўрапейскіх палітыкаў, якія галасавалі за пашырэнне санкцый у дачыненні да Беларусі. «Няхай іх імёны ўвойдуць у гісторыю. І