На адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 27 сакавіка беларускі рубель знізіўся да ўсіх валют пасля ўчорашняга ўмацавання.

Курс даляра вырас на 70 рублёў, да 8 080 рублёў. Заяўкі на продаж — 55,140 млн, на куплю — 61,479 млн, аб’ём таргоў — 60,419 млн.

Курс еўра вырас на 160 рублёў, да 10 770 рублёў. Заяўкі на продаж — 14,034 млн, на пакупку — 28,968 млн, аб’ём таргоў — 28,046 млн.

Расійскі рубель падаражаў на 5 рублёў да 279 беларускіх. Заяўкі на продаж — 849,786 млн, заяўкі на куплю — 1120,479 млн, аб’ём таргаў — 1040,135 млн.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?