Мінадукацыі Беларусі разглядае пытанне пра ўвядзенне поўнай платы за навучанне на незапатрабаваных спецыяльнасцях, аб гэтым паведаміў у інтэрв’ю карэспандэнту БелТА міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.

У ведамстве прапрацоўваецца такі дакумент.

«Мы зараз прапрацоўваем прапановы пра ўвядзенне платы за навучанне па спецыяльнасцях юрыдычнага і эканамічнага профіляў з поўным пакрыццём выдаткаў на навучанне», — сказаў міністр.
Ва ўказе Лукашэнкі ўстаноўлена максімальная рэнтабельнасць для спецыяльнасцяў, якія карыстаюцца асаблівым попытам. Бюджэтны набор — гэта заказ дзяржавы менавіта на тых спецыялістаў, у якіх востра маюць патрэбу галіны эканомікі краіны,
усё астатняе — асабістае жаданне абітурыента і яго бацькоў. «У гэтым годзе 25% апытаных выпускнікоў збіраюцца паступаць на эканоміку. Дык чаму дзяржава павінна субсідаваць іх вучобу? Ці ёсць такая патрэба на рынку працы? Вядома, няма», — адзначыў ён.
На дадзены момант з усіх выдаткаў, якія нясе навучальная ўстанова, толькі прыкладна 50% кампенсуецца студэнтамі і навучэнцамі.
Адпаведна ўзнікае пытанне: як далей быць, падтрымліваць у аднолькавай ступені ўсе спецыяльнасці або вылучаць нейкія прыярытэты? Прычым гаворка не ідзе аб бюджэтным наборы — там лічбы карэлюецца зыходзячы з патрэб эканомікі і дэмаграфічнай сітуацыі.

Цяпер праводзіцца аналіз, якія менавіта спецыяльнасці можна было б падтрымаць з боку дзяржавы, з улікам вопыту іншых краін. У Нямеччыне, напрыклад, цалкам на дзяржаўным забеспячэнні знаходзяцца студэнты тэхнічных спецыяльнасцяў. «Мы прапануем пакінуць дзяржпадтрымку студэнтаў-платнікаў, якія навучаюцца па спецыяльнасцях, у якіх сёння асабліва зацікаўлена краіна: натуральна-навуковыя, тэхнічныя, медыцынскія», — сказаў Сяргей Маскевіч.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?