Аляксандр Лукашэнка нагадаў кіраўнікам аблвыканкамаў аб неабходнасці падрыхтоўкі да парламенцкіх выбараў. Пра гэта ішла размова 27 сакавіка падчас дакладаў старшыняў Брэсцкага і Магілёўскага аблвыканкамаў Канстанціна Сумара і Пятра Рудніка.

«Гэта, вы разумееце, іспыт для ўлады, і яго прыйдзецца трымаць на поўную катушку. На кагосьці спіхнуць адказнасць не атрымаецца. Закон і Канстытуцыя гэта не дазваляюць», — заявіў ён.

Выбары ў ППНС плануюцца на верасень, выбарчая кампанія ж пачнецца ў чэрвені.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?