Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі, 28 сакавіка, у Беларусі чакаецца пахмурна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні 5–10 м/с, месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра:

ноччу мінус 3 — плюс 3°С, днём 4–11°С вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе плюс 12–15°С.

У Мінску 28 сакавіка пахмурна з праясненнямі. Часам ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра: ноччу мінус 1 — плюс 1°С, днём 7–9°С вышэй за нуль.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?