Грамадзяне, якія не маюць патрэбы ў паляпшэнні жыллёвых умоў, змогуць атрымаць крэдыт у Беларусбанку пад 47% гадавых, што на 2% ніжэй за дзеючую працэнтную стаўку.
На 1% знізіцца стаўка па крэдытах на жыллё для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і складзе 30% гадавых.

Тыя, хто пастаянна пражывае і працуе ў сельскіх населеных пунктах і мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, змогуць атрымаць крэдыт пад 29% гадавых.

Пад 21% гадавых, што на 1% ніжэй за дзеючую працэнтную стаўку, будзе прадастаўляцца крэдыт шматдзетным сем’ям з 3 і больш непаўналетнімі дзецьмі, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Таксама зніжаюцца працэнтныя стаўкі па новазаключаных крэдытных дагаворах на спажывецкія патрэбы — на 2%. У залежнасці ад умоў і віду прадастаўляемага крэдыту яны складуць адпаведна ад 45 да 48%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?