Да 2015 года ў Беларусі забяспечанасць насельніцтва лекамі айчыннай вытворчасці плануецца давесці да 50% у грашовым выражэнні.Пра гэта паведаміў 27 сакавіка ў Мінску журналістам міністр аховы здароўя Васіль Жарко.
Зараз забяспечанасць насельніцтва лекамі ўласнай вытворчасці ў грашовым выражэнні складае прыблізна 30%, ва ўпакоўках — 59%.
«Нашы лекі не горшыя за імпартныя. Усе нашы даследаванні паказваюць, што,
Міністр нагадаў, што ў лістападзе 2011 года пачаў працаваць дэпартамент фармацэўтычнай прамысловасці Міністэрства аховы здароўя. Асноўнай мэтай дзейнасці гэтай структуры з’яўляецца забеспячэнне насельніцтва даступнымі лекамі айчыннай вытворчасці, а таксама каардынацыя дзейнасці ў галіне распрацоўкі і вытворчасці фармпрадукцыі.