Новы прэзідэнт Нямеччыны Яахім Гаук, знаходзячыся з візітам у Варшаве, выказаў шкадаванне, што ў выніку жорсткага кіравання прэзідэнта Лукашэнкі паміж Мінскам і ЕС, асабліва апошнім часам, назіраецца ўсё большая напружанасць. Пры гэтым ён зазначыў, што Польшча можа дапамагчы Беларусі і Украіне наблізіцца да Еўропы, бо мае досвед у перамовах і суседзіць з гэтымі краінамі. Паводле Гаука, ад гэтай усходняй часткі Еўропы чакаецца больш намаганняў дзеля руху ў бок дэмакратыі, паведамляе агенцтва Reuters Deutschland.

Двухдзённы візіт Гаука ў Польшчу стаў яго першай замежнай паездкай на пасадзе прэзідэнта Нямеччыны. Прэзідэнцкую прысягу колішні лютэранскі пастар, актывіст праваабарончага руху і ўдзельнік антыкамуністычнай рэвалюцыі ў ГДР прыняў у мінулую пятніцу. Паводле Яахіма Гаўка, ягонае жаданне наведаць Польшчу ішло ад самога сэрца. Польшча — гэта краіна свабоды. Таму прыхільнікам свабоды тут заўсёды камфортна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?