Паводле інфармацыі дэпартамэнту па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацыяў, ахвяраў няма.
Грузавы самалёт Іл-76 быў абстраляны невядомымi на вышынім 150 мэтраў, калі заходзіў на пасадку. Самалёт належыць беларускай транспартнай авіякампаніі "Трансавіяэкспарт".
У Самалі скіравалася камісія Мінтрансу, а таксама супрацоўнікі беларускіх страхавых кампаніяў. Яны маюць высьветліць абставіны інцыдэнту і суму нанесенай шкоды.