Пытанне аб пераходзе Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» у партыю можа вырашыцца на наступным з’ездзе, які намечана правесці ў лістападзе 2012 года.
Аб гэтым сёння ў Гомелі паведаміў журналістам першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў. Ён прымаў удзел у сустрэчы з прафесарска-выкладчыцкім складам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, а таксама правёў прыём па асабістых пытаннях супрацоўнікаў і студэнтаў ВНУ.
«У нас яшчэ ёсць час падумаць. Гэта вельмі адказнае палітычнае рашэнне, і хацелася б не памыліцца з яго прыняццем», — падкрэсліў Аляксандр Радзькоў.

Пераход у статус партыі прадугледжвае змяненне статута, праграмы, прынцыпаў будаўніцтва арганізацыі. У прыватнасці, згодна з беларускім заканадаўствам, партыі павінны будавацца па тэрытарыяльнаму прынцыпу. Стварэнне якіх-небудзь структур на прадпрыемствах не дапускаецца. У той жа час грамадскія арганізацыі такое права маюць. «Трэба будзе перабудоўвацца, гэта адыход ад напрацаванага за папярэднія гады. Тым не менш мы адчуваем перспектыву, мы расцём, як партыя», — канстатаваў Аляксандр Радзькоў.

Закранаючы тэму будучых парламенцкіх выбараў, Аляксандр Радзькоў адзначыў, што «Белая Русь» будзе актыўна падтрымліваць кандыдатаў у дэпутаты, якія з’яўляюцца членамі грамадскага аб’яднання, а таксама дэлегуе сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ў якасці наглядальнікаў за выбарамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?