Як паведаміла радыё «Свабода», сёлетнімі

пераможцамі сталі: у намінацыі «Проза» — Ігар Бабкоў (раман «Партрэт мастака, нябачны ў сутонні», друкаваўся ў «Дзеяслове» № 53), у намінацыі «Паэзія» — Віктар Жыбуль («Мая каляровая рэвалюцыя», № 53), у намінацыі «Дэбют» — Алесь Плотка («Шлю паштоўку арыштанту», № 52).

Таксама прэмію часопіса «Дзеяслоў» і Алеся Усені «За ўклад у развіццё сучаснай беларускай літаратуры» атрымае Кастусь Цвірка.

Ганараванне лаўрэатаў пройдзе 30 сакавіка. Літаратурная прэмія «Залаты апостраф» заснаваная ў 2003 годзе рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў», аўтары якога і становяцца намінантамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0