Навіна пра знікненне ў Маскве алімпійскага чэмпіёна па хакеі Міхаіла Шталянкова хутка разляцелася па ўсім свеце. Развязка ж гэтай гісторыі апынулася банальнай.

«Знайшоўся Міхаіл, сам, уключыўшы сотавы тэлефон, — заявіў супрацоўнік аддзела МУС Паўднёвае Тушына. — Аказалася, што ён п’янстваваў у сяброў. Справа зачынена».

У мінулую нядзелю трэнер магнітагорскага «Металурга» Міхаіл Шталянкоў знік пасля прылёту ў маскоўскі аэрапорт «Унукава». Патэлефанаваў жонцы, сказаў, што едзе дадому, і больш яго ніхто не бачыў. У панядзелак Наталля Шталянкова звярнулася ў паліцыю з заявай аб знікненні мужа. Нарэшце, у сераду яго знайшлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0