Мазырскім міжраённым Камітэтам дзяржкантролю ўстаноўленыя факты незаконнага выкарыстання службовай асобай ТАА «Мазырскі НПЗ плюс» сваіх службовых паўнамоцтваў з асабістай зацікаўленасці насуперак інтарэсам службы.

Як паведамілі ў КДК Гомельскай вобласці, працяглы час, са студзеня 2009 года па жнівень 2011-га, кіраўнік ТАА «Мазырскі НПЗ плюс»

даваў сваім падначаленым незаконныя ўказанні праводзіць у працоўны час рамонтна-будаўнічыя работы на дваровай тэрыторыі яго дома. Пры гэтым аплата працы работнікам, а таксама дастаўка іх да месца правядзення работ і назад ажыццяўлялася за кошт сродкаў прадпрыемства.
У выніку ТАА «Мазырскі НПЗ плюс» нанесены ўрон у памеры 31 млн. рублёў.

Мазырскі райаддзел Следчага камітэта распачаў у дачыненні да гэтага кіраўніка крымінальную справу па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 424 КК (наўмыснае ўчыненне службовай асобай з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці дзеянняў насуперак інтарэсам службы з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, якое пацягнула прычыненне ўрону ў буйным памеры). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад двух да шасці гадоў са штрафам ці без штрафу з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Падчас праверкі кіраўнік ТАА «Мазырскі НПЗ плюс» пакрыў у поўным аб’ёме суму ўрону ў касу прадпрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?