Еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле асудзіў затрыманне ў Оршы трох прадстаўнікоў беларускай апазіцыі. Пра гэта БелаПАН паведамілапрэс-сакратар еўракамісара Анка Падурару.
Сёння ў Бруселі Штэфан Фюле прэзентуе новую праграму ЕС «Еўрапейскі дыялог для мадэрнізацыі Беларусі». На прэзентацыі не змаглі прысутнічаць лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін і
«Мы асуджаем той факт, што ўлады перашкодзілі некаторым удзельнікам прыехаць у Брусель. Але гэта не перашкодзіць нам узяць да ўвагі і зрабіць неад’емнай часткай дыялогу погляды гэтых людзей. Можаце не сумнявацца, мы ўключым у гэты дыялог усіх, хто мае бачанне лепшай, еўрапейскай будучыні для Беларусі», — заявіў сёння ў Бруселі еўракамісар Фюле.