Смаргонь у чарговы раз атрымала «прыз».
Горад увайшоў у спіс самых дагледжаных паселішчаў Беларусі. На паперы ўсё цудоўна, а насамрэч? Насамрэч слова «дагледжанасць» можна разумець
Да нядаўняга часу горад Смаргонь быў «зялёным» горадам. Старажылы ўзгадваюць: раней можна было ў дождж без парасона дайсці пад шатамі дрэваў ад першай школы да касцёла і не змокнуць.Галіны на людзей не падалі, абыходзілася без траўмаў. Дрэвы прыбралі.
Па некаторых падліках мясцовых жыхароў, у цэнтры Смаргоні спілавалі палову зялёных насаджэнняў. Фарміраваць крону «слупочкам» — гэта проста, мазгі напружваць не прыходзіцца. Прыгожа не прыгожа — іншая справа. Затое чысценька.
Чысценька стала і ў скверы па вуліцы Матросава ў Смаргоні. Убога, праўда. І вусцішна. Падобна на Хатынь.
Пераможцы рэспубліканскага
Парыжане спакойна і свабодна гуляюць пад векавымі дрэвамі ў Люксембургскім садзе і ў садзе Цюільры. Смаргонцы будуць гуляць паміж панэльнымі шматпавярховікамі: мясцовыя чыноўнікі хутчэй уключаюць бензапілу, чымсьці мазгі і веданне асноў ландшафтнага дызайну. Вельмі шкада. Унукам будзе сорамна.