Сенненскі раёнУ вёсцы Поўзікі, што на Сенненшыне, нядаўна дэмантавалі старую воданапорную вежу. А буслінае гняздо, якое знаходзілася там не адзін год, рабочыя скінулі на зямлю.

Сенненскі раёнУ вёсцы Поўзікі, што на Сенненшыне, нядаўна дэмантавалі старую воданапорную вежу. А буслінае гняздо, якое знаходзілася там не адзін год, рабочыя скінулі на зямлю.

Хто вінаваты і што рабіць у падобных выпадках? З гэтым пытаннем журналістка сенненскай «раёнкі» звярнулася да мясцовых эколагаў.

«Бусліным гнёздам не месца на воданапорных вежах. Ні ў якім разе нельга дапускаць, каб птушкі сяліліся там»,
— кажа начальнік Інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Якубовіч.

Згодна з нарматывамі, воданапорныя вежы павінны быць герметычнымі, а бак — зачынены. Да таго, ж не радзей аднаго разу на год бак мусіць чысціцца.

Калі ж буслінае гняздо знаходзіцца на вежы працяглы час, то чыстка, відавочна, не праводзілася ўвогуле.

«Птушка, якая пасялілася тут, забруджвае санітарную зону. Выпадкі, калі мы штрафавалі сельгасарганізацыі за невыкананне гэтых патрабаванняў, даволі частыя»,
кажа Кацярына Дзьяковіч, начальніца раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Таму, як бы птушкі ні было шкада, гнязду не месца на воданапорнай вежы. Іншая справа, што пераносіць гнёзды можна толькі пасля адлёту буслоў у вырай. Вярнуўшыся вясной на радзіму і не знайшоўшы жытла, птушка пабудуе сабе новы дом. Можна ёй у гэтым дапамагчы — зрабіць драўляны ці металічны каркас і замацаваць на дрэве.

Але гэта не задача камунальнікаў ці рабочых сельгаспрадпрыемстваў.

Калі яны зносяць гнёзды зімой, ніякіх прэтэнзій да іх інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прад’явіць не можа.

Не варта шукаць вінаватых і калі гняздо з бусламі звалілася разам са старым слупам. Такое няшчасце адбылося мінулым летам у адной з вёсак Сенненскага раёна (на здымку).

Тады мясцовых жыхароў цікавіла толькі адно пытанне: хто адкажа за гібель птушкі — сімвала Беларусі?

Разводзіць рукамі мы ўсе ўмеем, а вось рэальна дапамагчы буслам — бяруцца нямногія.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?