У Гродне затрымалі 30-гадовага мужчыну па падазрэнні ў здзяйсненні актаў эксгібіцыянізму, паведамляе сайт УУС Гродзенскага аблвыканкаму. У затрыманні падазраванага прымаў актыўны ўдзел бацька дзіцяці, якое апынулася на шляху ў 30-гадовага гродзенца.

Заведзена крымінальная справа паводле ч.1 арт.339 КК РБ «Хуліганства». Падазраваны жанаты, працуе ў адным з гіпермаркетаў горада.

Раней гродзенскія міліцыянты затрымалі 52-гадовага мужчыну, які праводзіў «дэманстрацыі» ў грамадскім транспарце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?