29 сакавіка, пад вечар, маці і жонка галадоўшчыка Сяргея Каваленкі дачакаліся выхаду з калоніі лекара-рэаніматолага, які аглядаў Сяргея Каваленку. Алена Каваленка кажа, што вынікам агляду стануць пэўныя медыцынскія дзеянні па падтрыманні стану яе мужа, які, аднак, працягвае галадоўку:

«Яго не шпіталізавалі, але нам паабяцаў лекар з калоніі, што на падставе нарадаў з рэаніматолагам яны распрацавалі схему артэрыяльнага харчавання. Яму ўжо нібыта паставілі кропельніцу, катэтар паставілі на локцевую вену, і зараз будуць капаць. Дактары былі ў яго недзе больш за паўтары гадзіны, але нам з ім пабачыцца не далі, адгарадзілі яго ад нас кардонам. Дактароў хутка вывелі і загарадзілі нам шлях, каб не пабачылі яго».

Паводле Алены Каваленкі, яе мужу будуць зараз уводзіць не проста глюкозу, а іншы раствор для падтрымання бялковай масы. Пазней могуць ужыць і зонд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0