«Радасць ад нашага вызвалення была азмрочана практычна адразу ж, — расказвае Алесь Атрошчанкаў. — Пасля вызвалення мы паехалі ў УУС на транспарце г. Оршы. Нам вярнулі ўсе рэчы, акрамя пашпартоў. Прычым ніякіх выразных тлумачэнняў не далі, на руках у нас распіска супрацоўнікаў УУСТ, што нашы рэчы павінны быць у іх, але там нам паведамілі, што ІЧУ адправіў іх у аддзел па грамадзянскай міграцыі па месцы жыхарства. Упэўнены, што сваіх пашпартоў мы ўжо не ўбачым.

Робіцца гэта для таго, каб абмежаваць магчымасць падарожнічаць, прысутнічаць на міжнародных форумах, даносіць пункт гледжання вальнадумных беларусаў», — упэўнены Атрошчанкаў.

Анатоля Лябедзьку, Сяргея Калякина і Алеся Атрошчанкава затрымалі ў цягніку ў Оршы, калі яны кіраваліся ў Брусэль праз Маскву. У іх шукалі наркотыкі, а пасля затрымалі па абвінавачванні ў дробным хуліганстве. Пратрымаўшы дзве ночы ў арышце, іх судзілі. У судзе яны атрымалі па 350 тысяч штрафу. У справе былі заплямлены супрацоўнікі транспартнай міліцыі Оршы, аршанскі суд. Кіравалі спецаперацыяй асобы ў цывільным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?