Амэрыканцы перайшлі на летні час на тры тыдні раней, чым звычайна. Такім чынам яны хочуць зьменшыць выкарыстаньне энэргіі й паспрыяць ахове навакольная асяродзьдзя. Перастаўленыя на гадзіну ўперад стрэлкі гадзіньнікаў перасунулі таксама гадзіну захаду сонца, а гэта зьмяншае вячэрняе запатрабаваньне на электрычнасьць. Летні час ня толькі пачаўся раней, але й закончыцца пазьней.

Рашэньне пра павелічэньне на 4 тыдні «летняга часу» было прынята два гады таму. Гэта ня толькі паспрыяе эканоміі электраэнэргіі, але й дапаможа прамаваць сучасныя энэргетычныя тэхналёгіі. Паводле аўтараў закону, дзякуючы гэтым зьменам можна будзе заашчадзіць 4 мільярды даляраў цягам дзесяцігодзьдзя. Акрамя гэтага, зьменшыцца вытворчасьць двувокісі вугляроду.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0