Недалёка ад мытнага пункта пропуску «Каменны Лог» у Ашмянскім раёне позна вечарам 29 сакавіка аўтамабіль «Фіят» урэзаўся ў фуру «Сканія». За рулём легкавіка была жанчына. З цяжкімі траўмамі галавы яна дастаўленая ў бальніцу.

«Фіят» рухаўся ў бок пункта мытнага афармлення. «Сканія» стаяла на правай абочыне ў чарзе грузавых аўтамабіляў.

Па папярэдняй інфармацыі, фура была абазначаная габарытнымі агнямі і святлоадбівальнымі стужкамі. Што стала прычынай аварыі — устанавіць пакуль немагчыма, бо віноўніца здарэння знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?