Здарылася гэта ў пятніцу 30 сакавіка каля прыпыначнага пункту Батча ў Кобрынскім раёне, паведамляе партал Auto.onliner.by.

Прыблізна а 10-й раніцы пасажыраў цягніка Брэст-Лунінец напалохаў моцны удар. Аказалася, што ў другі вагон цягніка ўрэзаўся трактар. 42-гадовы трактарыст праігнараваў сігналы святлафора і гукавую сігналізацыю.

На месцы здарэння супрацоўнікі ДАІ не выявілі слядоў тармажэння. Пазней высветлілася, што мужчына быў нецвярозы.

У выніку здарэння ён атрымаў нязначныя траўмы. Трактар моцна пашкоджаны. Пашкоджаны таксама вагон цягніка. Пасажыры не пацярпелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?