У Магілёве прайшоў конкурс «Ледзі ў пагонах».

У Магілёве прайшоў конкурс «Ледзі ў пагонах».

Перамагла ў конкурсе эксперт-крыміналіст Святлана Мокіна.

Перамагла ў конкурсе эксперт-крыміналіст Святлана Мокіна.

Болей фота глядзіце ТУТ.

Конкурс «Ледзі ў пагонах» прайшоў 29 сакавіка ў магілёўскім Палацы культуры вобласці, піша Gorad.by. Як адзначылі арганізатары, такое мерапрыемства ў абласным цэнтры праведзена ўпершыню.

За галоўны тытул змагаліся 9 дзяўчат-міліцыянтак, якім давялося не толькі прадэманстраваць свае прафесійныя навыкі, але таксама праявіць творчыя здольнасці.

Супрацоўніцы органаў унутраных спраў маментальна адгукнуліся на прапанову установы культуры пазмагацца з калегамі за пераможны тытул.

І хоць першапачаткова было вырашана запрасіць да ўдзелу толькі 7 дзяўчат-міліцыянтаў, на конкурс пажадалі прыехаць яшчэ дзве прыгажуні.

Перамагла ў конкурсе эксперт-крыміналіст Кастрычніцкага РАУС Магілёва Святлана Мокіна. Астатнія дзяўчаты таксама не засталіся без узнагарод.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?