Пра тое, што ён стане дырэктарам «Альфа Радыё», паведамляе сайт са спасылкай на шэф-рэдактара радыё Андрэя Халадзінскага. Плануецца, што новы кіраўнік будзе прадстаўлены калектыву ў панядзелак.

У лютым 2005 года Вярхоўны суд асудзіў Ягора Рыбакова на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.
Яго абвінавацілі ў атрыманні хабару, а таксама выкарыстанні службовага становішча з мэтай легалізаваць сродкі, атрыманыя незаконным шляхам.

У лютым 2010 года экс-кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі датэрмінова выйшаў з-за кратаў. У калоніі Рыбакоў узначальваў тэлестудыю.

***

Ягор Рыбакоў пачаў свой імклівы кар’ерны рост з газеты «Магілёўскія ведамасці» пад кіраўніцтвам Рыгора Кісяля, які ўваходзіў у перадвыбарчы штаб Аляксандра Лукашэнкі. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 1994 года ён узначаліў магілёўскае тэлебачанне, а потым быў прызначаны намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі. У гэтай якасці правёў прэзідэнцкую кампанію 2001 года і пасля выбараў атрымаў пасаду старшыні Белтэлерадыёкампаніі. Менавіта пры ім навіны беларускай тэлевізіі пачалі перадаваць на расейскай мове.

«Гэта чалавек, які ў свой час знішчыў беларускае тэлебачанне», — сказала пра Рыбакова вядомая тэлевядучая Элеанора Язерская, дадае Радыё Свабода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?