Жлобінскі «Металург» ў пятым матчы фінальнай серыі Адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі перамог на сваёй пляцоўцы гродзенскі «Нёман» 3:2 і выйшаў наперад у серыі з такім жа лікам — 3:2.

Цікава, што ў чатырох пяці матчаў фіксаваўся акурат лік 3:2. У першым матчы серыі з такім лікам перамог «Нёман», у другім — «Металург», у чацвёртым — «Нёман». Толькі ў 3-м матчы серыі быў зафіксаваны лік 5:2 на карысць «Металурга».

Наступная гульня серыі пройдзе 1 красавіка ў Гродне, апошняя, калі спатрэбіцца, 3 красавіка ў Жлобіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0