Карэспандэнт EUobserver спасылаецца на крыніцы ў дыпламатычных колах. Рашэнне пра вяртанне паслоў у Мінск было прынята на пачатку гэтага тыдня пры зачыненых дзвярах.

Як паведаміў брусэльскаму журналісту пасол адной з краін ЕС, ён пакуль ён не атрымаў указанняў, аднак, пажартаваў ён, «іншалла, чакае іх у панядзелак 2 красавіка».

Паводле суразмоўцаў EUobserver, вяртанне кіраўнікоў еўрапейскіх замежнапалітычных місіяў у Беларусь не трэба «разглядаць як палітычны падарунак: ЕС гатовы ўвесці новыя санкцыі, калі сітуацыя не палепшае».

Таксама выказанае меркаванне, што прысутнасць амбасадараў «дапамагае больш эфэктыўна працаваць у Беларусі».

Іншы дыпламат зазначыў, што паслы вернуцца толькі калі Лукашэнка будзе паводзіць сябе правільна. І ўдакладніў, што гэта ўзнімае пытанне, што значыць правільна.

Адзначаецца, што паслы не вернуцца ў Беларусь, калі, не дай бог, памрэ палітвязень-галадоўнік Сяргей Каваленка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?