2 красавіка ў мінскім Палацы Рэспублікі — вялікі канцэрт культавага санкт-пецярбургскага гурту «Акварыум» у рамках юбілейнага канцэртнага туру «4000 год». І ўжо некалькі тыдняў у студэнцкіх колах цыркулюе інфармацыя, што напярэдадні канцэрта, 1 красавіка, Барыс Грабеншчыкоў завітае на гістарычны факультэт БДУ.

Сярод студэнтаў, праз старастаў навучальных групаў, распаўсюджваюцца запрашальнікі, іх, ясная рэч, не хапае… Уваход на сустрэчу будзе бясплатны. Але гэта будзе і не канцэрт, а менавіта сустрэча, гутарка.
Хоць БГ абяцае праспяваць і пару песень.

Усё выглядае досыць сур’ёзна, мноства людзей уцягнутыя ў падрыхтоўку, за запрашальнікі вядуцца інтрыгі шэкспіраўскага маштабу…

Калі ўсё гэта выявіцца першакрасавіцкім жартам, дык гэта будзе жарт дзесяцігоддзя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?