Вылаў усіх відаў рыбы забараняецца ад 1 красавіка да 30 мая, паведамляе Дзяржаўная інспекцыя па ахове жывёльнага і расліннага свету.

Выключэннем можа быць толькі аматарскае рыбалоўства, якое ажыццяецца адной вудай з адным кручком альбо адным спінінгам з адной прынадай, з адным адзінарным, падвойным альбо патройным кручком памерам не большым за №10 згодна з міжнароднай класіфікацыяй №1 у светлую пару сутак з берага.
Ад 1 красавіка да 15 чэрвеня забараняецца лавіць праснаводных крэветак.

За лоўлю рыбы ў забаронены час прадугледжаны

штраф у памеры ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічыняў
з канфіскацыяй прыладаў лоўлі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?