У Кітаі два найбуйнейшыя мікраблогі Sina Weibo і Tencent QQ у суботу часова пазбавілі сваіх карыстальнікаў магчымасці пакідаць каментары на іх сайтах, піша NEWSru.com.
Такой была рэакцыя ўладаў на чуткі аб дзяржаўным перавароце, «якія змяшчаюць незаконную інфармацыю».
Чуткі аб танках у горадзе Чунцын справакавала вызваленне ад пасады сакратара парткама горада Бо Сілая.
Функцыя «каментар» не будзе даступная ад 31 сакавіка да 3 красавіка, «да таго часу, пакуль з блогаў не будуць выдаленыя чуткі, якія змяшчаюць незаконную інфармацыю», перадае
Паводле распаўсюджанай напярэдадні заявы дзяржаўнага кіраўніцтва
былі зачыненыя 16 сайтаў і затрыманыя шэсць чалавек, якім «прад’яўленыя абвінавачванні ў распаўсюджванні чутак у кітайскім сегменце інтэрнэту аб тым, што ў сталіцу КНР ўведзеная вайсковая тэхніка».
«Незаконная» інфармацыя, якая з’явілася ў кітайскіх блогах, звязаная з нядаўнім рашэннем Цэнтральнага камітэта Кампартыі Кітая аб вызваленні ад абавязкаў сакратара парткама горада цэнтральнага падпарадкавання Чунцын Бо Сілая і чуткамі аб «палітычнай барацьбе» ў вышэйшых эшалонах улады ў КНР, што ўзніклі следам.
Бо Сілай — сын вядомага партыйнага дзеяча Бо — займаў пасады мэра г. Далянь, губернатара правінцыі Ляанін, міністра камерцыі КНР. Праявіў сябе перспектыўным кіраўніком, які мог прыцягваць замежныя інвестыцыі і адстойваць інтарэсы Кітая. Да гэтага часу афіцыйных паведамленняў пра сыход Бо Сілая з Палітбюро не паступала.