Алена Каваленка, жонка палітвязня Сяргея Каваленкі, у другой палове дня ў суботу датэлефанавалася да лекара псіхіятрычнага шпіталя пры калоні «Віцьба-3», дзе знаходзіцца Сяргей.

Лекар паведаміў, што стан здароўя Сяргея пагоршыўся ў параўнанні з апошнімі днямі і стаў бліжэй да цяжкага.

Ён таксама паведаміў, што не выключае магчымасці, што, калі стан здароўя вязня будзе пагаршацца, то ён будзе пераведзены ў цывільны шпіталь.

Алену Каваленку і маці палітвязня Лідзію Каваленку сёння на спатканне з Сяргеем Каваленкам не пусцілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?