Канцэрт сабраў каля 300 чалавек.

Канцэрт сабраў каля 300 чалавек.

«Зніч» іграў за сябе і за тых хлопцаў з Drum Extasy, якія «зламаліся» па дарозе ў Маладзечна.

«Зніч» іграў за сябе і за тых хлопцаў з Drum Extasy, якія «зламаліся» па дарозе ў Маладзечна.

Над сцэнай разносіўся магутны рык нязменнага лідара «знічоў» — Алеся Таболіча.

Над сцэнай разносіўся магутны рык нязменнага лідара «знічоў» — Алеся Таболіча.

За выдатныя дасягненні ў галіне рок-музыкі давалі крышталёвую карону і «Грамату».

За выдатныя дасягненні ў галіне рок-музыкі давалі крышталёвую карону і «Грамату».

Нязменная вядучая апошніх рок-каранацый Іна Кашырына.

Нязменная вядучая апошніх рок-каранацый Іна Кашырына.

У намінацыі «Падзея года» рок-карону атрымала дырэктарка Музея народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах Святлана Лакотка — за арганізацыю фэсту «Камяніца».

У намінацыі «Падзея года» рок-карону атрымала дырэктарка Музея народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах Святлана Лакотка — за арганізацыю фэсту «Камяніца».

Журналіст Павел Свярдлоў абвяшчае новага рок-караля.

Журналіст Павел Свярдлоў абвяшчае новага рок-караля.

Галоўная рок-карона павісла ў паветры -- Памідораў праігнараваў "Каранацыю".

Галоўная рок-карона павісла ў паветры -- Памідораў праігнараваў "Каранацыю".

Уладзімір Пугач быў сама галантнасць.

Уладзімір Пугач быў сама галантнасць.

J_Mors сёлета адпрацаваў за ўсе мінулыя "Каранацыі".

J_Mors сёлета адпрацаваў за ўсе мінулыя "Каранацыі".

Інтэлігентная маладзечанская публіка.

Інтэлігентная маладзечанская публіка.

За гадзіны да «Рок-каранацыі» на чыгуначным вакзале ў Маладзечне пачалі збірацца яўныя прыезджыя рок-фанаты. Яны разам шукаюць мяцовы Палац культуры. Фанатаў не так і шмат.

«Ну, «Крамбамбулі» дадуць, ці J_морсу. Яны ж іншым усё адно не даюць карону», — кажа маладзён з найбліжэйшай кампаніі.

Што асаблівых сюрпрызаў не будзе, стала зразумела напярэдадні, калі

ад удзелу ў «Каранацыі» адмовіўся Аляксандр Кулінковіч — пасля таго, як 30 сакавіка адмяніўся канцэрт «Нейра Дзюбеля» ў Мінску, Аляксандр вырашыў не рызыкаваць «Каранацыяй».
У выніку першая частка канцэрта была зусім сціплай — на сцэну ўсяго на дзве песні выйшлі Akute, пасля іх — ZM99, а скончылі першую частку легендарныя хэві-металісты Znich. Яны падмянілі Drum Eхtasy, бо апошнія не змаглі дабрацца да Маладзечна праз паломку машыны.
У Палацы культуры, разлічаным на 820 чалавек, сабралася каля 300 слухачоў.
Некаторыя, было відаць, прыйшлі проста як-небудзь разнастаіць суботні вечар — траціна публікі на рок-канцэрт у іншы дзень не з'явілася б. Тым не менш, моладзь актыўна раэагавала на выступ «знічоў», і гэты імпэт перадаўся старэйшаму пакаленню — калі хто і не разумеў такой музыкі, дык, прынамсі, пляскаць у такт імкнуліся.

Палац культуры — месца ад самага пачатку не прызначанае для рок-н-рола ў любой ягонай праяве: «Нам дазволілі танчыць, але на сцэну лезці не трэба» — казалі вядучыя. Але да выступу «J_морс» ніхто б і не падумаў лезці на сцэну.

«Рок-каранацыя» ішла нібы на хуткай перамотцы — вось адспяваў першы гурт, аб’явілі трох намінантаў, вось хуценька адвыступаў другі — а пасля антракту ўзгадалі і ўсіх астатніх. Гэта было больш падобна на «разагрэў», перад выступам Пугача,
чым на класічную «Карону».
Выканаўцам года быў прызнаны гурт Аляксандра Памідорава Pomidor/off. Ён жа атрымаў «малую» рок-карону за найлепшую песню года — «Дым».

Іншыя ўзнагароды размеркаваліся наступным чынам. «Прарыў года» — гурт Akute. «Традыцыі і сучаснасць» — «Зніч». «Альбом года» — «Зімачка» гурту «Тройца». «Вернасць традыцыям» — Drum Extasy. «Найлепшы поп-рок-гурт года» — J_Mors. Тытул рок-князёўны атрымала Зоя Сахончык, вакалістка гурту «ЗМ99». У намінацыі «Падзея года» рок-карону атрымала дырэктарка Музея народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах Святлана Лакотка — за арганізацыю фэсту «Камяніца».

«Рок-каранацыю» цяжка ўявіць без музыкаў, якія летась трапілі ў «чорны спіс», але менавіта такой стала «Карона-2011» — без Вольскага, Варашкевіча, «Ляпісаў».
Што цікава, «Ляпісы» нават не атрымалі ніводнай узнагароды, хаця 2011 год шчыра можна назваць годам Міхалка і кампаніі.
Песня «Дым» Памідорава, канечне, выдатная, але песні «Грай» і «Не быць скотам» у выглядзе рынгтонаў цяпер гучаць нават з мабільных тэлефонаў дзяржаўных чыноўнікаў —
такога поспеху ў беларускім року не было з часоў «Трох чарапахаў» N.R.M. Дарэчы, лаўрэат галоўнай прэміі
Аляксандр Памідораў на цырымоніі не з’явіўся.
У кулуарах хадзілі чуткі, што ён ігнаруе яе прынцыпова — маўляў, «Каранацыя» ўжо не тая.

Было відаць, што

большасць публікі прыйшла на J_морс.
Пад першыя ж акорды «Майго сонца» моладзь ускочыла і пачала танчыць у праходах і ля сцэны.
Пугач, дарэчы, размаўляў з залай па-беларуску, і зала хорам спявала менавіта беларускамоўны варыянт песні «Глядзі».
І гук на выступе «морсаў» быў выдатны — калі яшчэ пачуеш на зборным канцэрце выдатна падгучаны тамбурын?
J_морс нібыта адыграў за мінулыя «Каранацыі», калі адмаўляўся выходзіць на сцэну, згледзіўшы ў зале Аляксандра Мілінкевіча.

Тым не менш, пустыя крэслы сведчылі пра невялікую цікавасць да мерапрыемства. Што цікава, пустымі засталіся самыя танныя месцы — магчыма, іх уладальнікі пераселі наперад.

«У 2009-м, калі тут „Ляпісы“ былі, дык у залу трапіць было немагчыма», —
дзеліца ўспамінамі адна з супрацоўніц Палаца. І напраўду, паўпустая зала не тое, каб ставіла дыягназ «Каранацыі», але намякала, што,
магчыма, варта ўзяць паўзу, і дачакацца часоў, калі «Ляпісы» ізноў прыедуць у Маладзечна, разам з Вольскім, Кулінковічам і іншымі. Калі знікнуць "чорныя спісы", і музыкам не давядзецца сваёй адсутнасцю ратаваць мерапрыемства.
А пакуль Маладзечна чакае выступу ветэранскага гурту Smokie, які ў родным Брэдфардзе цяпер збірае столькі ж людзей, колькі сёння сабрала «Каранацыя».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?